УНС у лютым 2021 года

УНС у лютым 2021 года

Значнасць мерапрыемства, паводле слоў Лукашэнкі, абумоўлена і той акалічнасцю, што па новай Канстытуцыі абодва дакументы зацвярджаюцца «Усебеларускім народным сходам».

«Вы ведаеце абстаноўку не горш за мяне. Ключавыя напрамкі трансфармацыі сучасных рызык, выклікаў і пагроз у сферы нацыянальнай бяспекі даволі падрабязна выкладзены ў Канцэпцыі і Ваеннай дактрыне.

І многія закладзеныя там адзнакі і прагнозы ўжо спраўджваюцца. Паглядзіце, што адбываецца на Блізкім Усходзе. Гэта найстрашэнная гуманітарная катастрофа», — заявіў Лукашэнка падчас нарады.

Ён запатрабаваў нефармальна падысці да падрыхтоўкі новай Канцэпцыі.

«Вынесці яе на шырокае грамадскае абмеркаванне з прыцягненнем прадстаўнікоў навуковай і экспертнай супольнасці, сродкаў масавай інфармацыі. Грунтоўна абмеркаваць гэты дакумент, спытаць меркаванне людзей. Бо гарантаванне нацыянальнай бяспекі — гэта наша агульная задача. Кожнага грамадзяніна Беларусі», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
6