Даныя знакамітага студэнта біяфака БДУ былі ў адкрытым спісе ўдзельнікаў канферэнцыі Іванаўскага дзяржаўнага энергетычнага ўніверсітэта імя Леніна. Там былі дзве яго электронныя скрыні і беларускі нумар тэлефона з пяццю нулямі.

Журналісты паглядзелі, якія акаўнты зарэгістраваныя ў сеціве на такія даныя.

Аказалася, што ўладальнік мабільнага нумара з такім жа нікам, як і на электроннай скрыні — nik20121314 — уваходзіць у праўладныя чаты, створаныя ў 2020 годзе.

У вайберы ў яго на аватарцы — фатаграфія з верталёта, знятая над месцам непадалёку ад Астрашыцкай школы.

 

Таксама чалавек з унікальным для інтэрнета нікам раней дзяліўся на спецыяльных сайтах рашэннем школьных задач — якраз у тыя гады, калі Мікалай вучыўся ў школе. 

А яшчэ Мікалай гуляе ў стралялкі. Гулец пад нікам nik20121314 захапляецца «Сталкерам». 

У інстаграме сапраўднага акаўнта Колі цяпер няма, а ў Pinterest — чатыры падпісчыкі, магчыма, аднакурсніцы і аднакласніцы. 

На званок журналістаў малодшы сын Лукашэнкі не адказаў.

Чытайце таксама:

«Па тэлефоне можна ж і знішчыць любога чалавека». Лукашэнка расказаў, чаму мабільная сувязь не для яго

Дзе пахаваюць Лукашэнку 

У адсутнасць Аляксандра Лукашэнкі найлепшым гульцом прызналі Мікалая

Клас
9
Панылы сорам
8
Ха-ха
106
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
8