На карце бачна, што Вінніцкая вобласць нібыта можа аказацца ў складзе Румыніі, Ужгарад — Венгрыі, Польшча нібыта атрымае Львоў, Івана-Франкоўск і Жытомір, а астатнія рэгіёны далучацца да Расіі.

На ілюстрацыі Адэса, Мікалаеў, Чаркасы, Чарнігаў, Палтава, Днепр, Запарожжа, Сумы, Херсон уваходзяць у склад РФ. Непрызнанае Прыднястроўе на гэтай карце таксама лічыцца за Расіяй.

Украіне ж, згодна з гэтай картай, застанецца невялікі кавалак тэрыторыі з цэнтрам у Кіеве.

«Расіі трэба ісці цяперашнім шляхам. Гістарычныя часткі краіны павінны вярнуцца дадому», — рэзюмаваў намеснік старшыні Рады Бяспекі.

Клас
11
Панылы сорам
38
Ха-ха
76
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
59