Улічваючы ўзровень пагрозы новага пераследу з боку сілавікоў, Вольга была паспяхова эвакуявана з Беларусі і знаходзіцца ў бяспецы, паведаміў у сваім тэлеграм-канале Андрэй Стрыжак.

Дапамагчы Вользе ўладкавацца на новым месцы можна па спасылцы (карта/paypal).

«Паступова з краіны з'ехалі ўсе мае так званыя «саўдзельнікі», і я праз шэраг асабістых прычын заставалася «апошнім з магіканаў». Аднак надышоў момант, калі ўсё ж давялося экстрана пакінуць маю краіну, бо па ўсіх прыкметах зноў з'явілася цікавасць да маёй сціплай персоны з боку дзяржаўных органаў.

Разам з маёй дзесяцігадовай дачкой і двума заплечнікамі мы былі эвакуяваныя камандай «Байсол», і цяпер нам вельмі патрэбная ваша падтрымка для пачатку новага жыцця ў новай краіне, каб пратрымацца на плаву падчас афармлення дакументаў і пошукаў працы», — піша Вольга.

УВАГА! Карыстацца BY/RU картамі для даната ў BYSOL небяспечна.

Клас
21
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
0