Svetlana Varyanitsa Yuri Uvarov Святлана Вараница Юрый Уваращ Светлана Варяница Юрий Уваров

Святлана Вараніца і Юрый Увараў

Святлана Вараніца займае пасаду намесніка старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь». 

Прапагандыст Юрый Увараў працуе ў чарнасоценнай дзяржаўнай «Мінскай праўдзе». Там ён піша пра ўсё запар — ад пратэстаў у Іране да палітыкі Кітая. Сярод іншага ён заклікаў знішчыць пахаванні ў Курапатах. 

З апошняга — у сваім тэлеграм-канале (5400 падпісчыкаў) ён замацаваў паведамленне з пажаданнем перамогі Ірану. Восенню мінулага года Увараў абураўся, што ў цягніках Беларускай чыгункі гучаць песні Анжалікі Агурбаш. 

Канфлікт паміж Вараніцай і Уваравым, як вынікае з яе запісу, узнік раней. Так, яна заяўляе, што ў выпадку, калі мужчына падасць на яе «яшчэ адну заяву ў органы ўнутраных спраў», то яна будзе «адстойваць сваё права на меркаванне дарослага, адэкватнага чалавека гаварыць у публічнай прасторы аб сваёй нязгодзе з асобнымі дзеяннямі грамадзяніна Уварава».

Што ж паслужыла падставай для новага вітка канфлікту? Як піша актывістка «Белай Русі»,

«грамадзянін Увараў, які мае «значны стаж працы палітычным аглядальнікам у вядучых СМІ» (прамая цытата) працягвае цягнуць у беларускі сегмент ТГ кантэнт, які, на мой погляд грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, можа фарміраваць міжканфесійную варожасць».

Яна катэгарычна супраць таго, каб «у краіне, дзе з павагаю ставяцца да пачуццяў вернікаў усіх рэлігій, дзе захаванне этнаканфесійнага міру — вялікая праца на карысць усіх нацыянальнасцей і народнасцей, якія пражываюць на нашай мірнай зямлі, з'яўляўся падобны кантэнт».

У якасці доказу Вараніца размясціла некалькі скрыншотаў публікацый з тэлеграм-канала Уварава, якія з'яўляюцца перапостамі з расійскіх каналаў.

Акрамя гэтага, актывістка апублікавала ўрыўкі сваёй перапіскі з Уваравым, з якой вынікае, што яна спрабавала звярнуць увагу прапагандыста на недарэчнасць некаторых публікацый, але атрымала поўны абразаў адказ.

Да гэтага Вараніца крытыкавала Рыгора Азаронка і Вольгу Бондараву. Праўда, тыя, наколькі вядома, заяваў у міліцыю на яе не пісалі. 

Чытайце таксама:

«Замах на маю сям'ю!» Ідэолаг з «Белай Русі» просіць абараніць яе ад Бондаравай

Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву

«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем

Клас
14
Панылы сорам
8
Ха-ха
59
Ого
7
Сумна
6
Абуральна
4