Імпрэза была заплянаваная на 28 студзеня ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены. Аднак адбудзецца прэзэнтацыя чарговага, пятага дыску хрысціянскіх песняў «Бардаўскі Хрысціянскі хіт» у сядзібе партыі БНФ.

Як паведаміла сябра Нацыянальнай Рады Валерыя Чарнаморцава, у касьцёл патэлефанавалі зь Менгарвыканкаму і запатрабавалі адмены прэзэнтацыі. Падставай для гэтага стаўся, нібыта, ўдзел у канцэрце некаторых выканаўцаў аўтарскай песьні. У прыватнасці, Алеся Камоцкага. Між тым прэзэнтацыя і зьмест дыску не зьвязаныя з палітыкай. Арганізатары мяркуюць, што сапраўднай падставай сталася тое, што аўтарамі праекту «Беларускі Хрысціянскі хіт» зьяўляюцца заснавальнікі партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Гэткім чынам, прэзэнтацыя пераносіцца ў памяшканьне сядзібы партыі БНФ. Пачатак, а 19-й гадзіне.

Удзел у імпрэзе плянуюць прыняць такія вядомыя выканаўцы, як Кася Камоцкая, Алеся Унукоўская, Таццяна Беланогая, Андрэй Плясанаў і іншыя.

Уваход вольны. Пачатак, а 19-й гадзіне па адрасе Машэрава, 8.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0