Віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Сечын на наступным тыдні наведае Беларусь для абмеркавання развіцця супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Так паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

З ягоных словаў, бакі заключаць пагадненні аб «доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў газавай сферы, электраэнергетыцы, аб будаўніцтве атамнай электрастанцыі ў Беларусі».

Расія дабіваецца поўнага і стратэгічнага кантролю над энэргетыкай Беларусі.

Заключаныя ў Маскве пагадненні яшчэ мацней прывязваюць Беларусь да расійскіх крыніцаў энэрганосьбітаў. У прыватнасці, дамоўлена, што нафта, якая будзе пастаўленая на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, а пасля экспартаваная назад у Расію ў выглядзе нафтапрадуктаў, таксама не будзе абкладацца мытам. Такім чынам Беларусь яшчэ трохі мацней прывяжуць да расійскага рынку. Скароціцца беларускі экспарт у ЕС і вырасце — на ўсход.

У выпадку пабудовы АЭС Расіяй залежнасць стане татальнай і ў электраэнэргетыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?