Пра гэта сёння паведаміў журналістам міністр транспарта і камунікацый Іван Шчэрба.

«Хацелася б, каб было разгледжана пытанне пра павышэнне тарыфаў на гарадскія пасажырскія перавозкі, – сказаў міністр. – Тарыфы на перавозкі ў аўтатранспарце не разглядаліся з жніўня 2007 года, у той жа час наша расходная частка з кожным годам расце».

Іван Шчэрба сказаў, што ён звярнуўся ва ўрад з такой ініцыятывай і прапанаваў,

каб гэтае пытанне ўсё ж разгледзелі.

«Мы просім крыху — хочам, каб тарыф на разавую перавозку ў гарадскім грамадскім транспарце павялічылі на 100 руб. Такое павелічэнне нязначна закране грамадзянаў, бо гаворка ідзе пра нязначную суму».

Цяпер праезд у гарадскім пасажырскім транспарце каштуе 600 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?