6 мая ў Нацыянальным гістарычным музеі (К. Маркса, 12) адкрылася выстава «Сродкі пакарання Сярэднявечча».

Як паведаміла прэс‑сакратар музея Вераніка Сасноўская, у экспазіцыі з фондаў дзяржаўнага музея гісторыі Санкт‑Пецярбурга «Петрапаўлаўская крэпасць» прадстаўленыя амаль 50 копій з арсенала прылад катаванняў і пакарання, якія выкарыстоўваліся падчас допытаў і па прыгаворы суда (

ганебная маска, маска блюзнера, пакаянная кашуля, кайданы, наморднік, флейта‑шумелка і скрыпка пляткарак), а таксама прылад ажыццяўлення смяротнай кары (кола, ручная піла і кол).

Як адзначыла Сасноўская, цялесныя пакаранні, якія ўпершыню згадваюцца ў законах вавілонскага цара Хамурапі ў ХVIII стагоддзі да нашай эры, шырока выкарыстоўваліся ў Рымскай імперыі. «Але ў свядомасці сучаснага чалавека іх прымяненне ў якасці спосабу атрымання прызнання і выканання прыгавору часцей за ўсё асацыюецца з перыядам Сярэднявечча. Менавіта ў гэту эпоху, у часы свяшчэннай інквізіцыі была створана вялікая колькасць разнастайных прыстасаванняў і інструментаў для катаванняў і пакаранняў», — сказала прэс‑сакратар музея.

Паводле яе слоў, экспазіцыя распавядае пра гісторыю існавання інстытута катаванняў і цялесных пакаранняў ў розных рэгіёнах Еўропы. «Выстава нядаўна прыбыла з Гомеля, дзе карысталася вялікім поспехам», — адзначыла Сасноўская.

Дырэкцыя музея не рэкамендуе наведванне выставы дзецям да 10 гадоў без супрваджэння дарослых.

Выстава працуе да 6 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?