6 мая ў Мінску пры правядзенні земляных работ на скрыжаванні праспектаў Дзяржынскага і Жукава быў знойдзены буйны арсенал часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, спачатку будаўнікі знайшлі артылерыйскі снарад калібру 152 мм з узрывальнікам. Затым падчас правядзення пошукавых мерапрыемстваў групай размініравання было знойдзена яшчэ пяць артылерыйскіх снарадаў калібру 152 мм, 12 — калібру 122 мм, з узрывальнікамі, 21 — калібру 76 мм, 17 — калібру 30 мм, а таксама чатыры мінамётныя міны калібру 82 мм і 23 ўзрывальнікі.

Усе боепрыпасы вывезены на палігон і знішчаны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?