Прататып Лары Крофт і самая сексуальная вегетарыянка Еўропы распрануліся ля брытанскага парламента.

Чарговая эратычная акцыя пратэсту пад эгідай сусветна вядомай арганізацыі РЕТА («Людзі за этычнае абыходжанне з жывёламі») прайшла ў самым цэнтры Лондана.

Прыгажуні Люсі Кларксан (былая мадэлька‑прататып вобразу Лары Крофт) і Вікторыя Айзерман (самая сексуальная вегетарыянка Еўропы) з’явіліся ў аголеным выглядзе непадалёк ад брытанскага парламента. Яны падтрымалі дзейнасць PETA, пафарбаваўшы свае целы ў форму каралеўскіх гвардзейцаў Вялікабрытаніі.

Рэч у тым, што абаронцы жывёл даўно пратэстуюць супраць забойства мядзведзяў, з скураў якіх шыюць галаўныя ўборы гвардзейцаў. Прадстаўнікі РЕТА лічаць жорсткай і бессэнсоўнай традыцыю шыць шапкі для каралеўскай варты з натуральнага футра.

Неабходна ўзазначыць, што выкарыстанне «ню» стала адным з фірмовых прыёмаў гэтай арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?