Прыгаворам суда Барысаўскага раёна 50‑гадовы жыхар Барысава прызнаны вінаватым у выкарыстанні заняцця прастытуцыяй і прыгавораны да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, мужчына, не маючы легальнай крыніцы існавання, з мэтай незаконнага абагачэння, на аўтастаянцы вялікагрузных аўтамабіляў каля кафэ «Віраж‑Транзіт», размешчанага на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі, з 2001 года па снежань 2007 года ствараў умовы для заняцця прастытуцыяй шасці жанчынам і ўстанавіў кантроль за іх дзейнасцю.

У прыватнасці, ён забяспечваў іх дастаўку на «месца працы», абараняў ад супрацьпраўных дзеянняў кліентаў, кантраляваў разлік кліентаў з прастытуткамі, пры гэтым адбіраў у кожнай з жанчын не менш за палову ўзнагароды за аказанне сексуальных паслуг.

Прыгавор набыў законную моц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?