У жніўні пакрыццё life:) дагоніць іншых аператараў. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў мінскім гатэлі «Вікторыя» генеральны дырэктар кампаніі life:) Азджан Эрміш.

Па ягоных словах, да 15 жніўня будзе ўсталявана каля 1000 базавых станцый. Іх агульная колькасць дасягне 3500 адзінак. Такія паказчыкі маюць і іншыя аператары — МТС і Велком.

За кошт больш сучаснага абсталявання турэцкі аператар life:) плануе прадастаўляць сувязь больш высокай якасці, чым у канкурэнтаў. У першую чаргу

ўхіл у працы будзе зроблены на сувязь у сельскай мясцовасці.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?