Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы працягвае серыю музычна-паэтычных вечарын, што праводзяцца ў межах акцыі «Вечар у музеі». 23 верасня, а 19-й гадзіне ён запрашае на акустычны канцэрт «Пачынаецца ўсё з любві…», у якім прагучаць кампазіцыі на вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Яўгеніі Янішчыц у выкананні вакальнага дуэта «Сумесная вандроўка».

Вакальны дуэт «Сумесная вандроўка» быў створаны ў кастрычніку 2005 года ў межах хору «Паланэз» пры касцёле «Святых Сымона і Алены». У аснове творчасці калектыву — творы маладога таленавітага аўтара Ганны Бутырчык, якія атрымалі новае гучанне ў выкананні Надзеі Кійковай і Марыны Дзедавец. Вершы беларускіх паэтаў, пранікнёныя мелодыі і арыгінальныя аранжыроўкі, без сумнення, складаюць непаўторны вобраз дуэта.

У 2005 годзе калектыў стаў лаўрэатам Фестывалю нацыянальных культур «Яднанне» (Беларусь, Мінск), а ў маі 2006 года адна з салістак, Надзея Кійкова, атрымала І прэмію Міжнароднага конкурсу імя Ганны Герман «Танцуючыя Эўрыдыкі» (Польшча, Зялёная Гура).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0