Спецыялісты шведскай машынабудаўнічай кампаніі Electrolux навучыліся састарваць віно да патрэбнага тэрміну за кароткі час.
Тэхналогія, якая атрымала назву Wave Ultra Sonic Wine Ager and Refrigerator, усталяваная ў своеасаблівай «лядоўні», уладальнік якой зможа давесці віно да патрэбнага яму ўзросту за некалькі гадзін.
Выданне тлумачыць, што працэс адбываецца за кошт уздзеяння магнітнага поля: яно награвае віно, і зваротны эфект размагнічвання яго састарвае. Тэхналогія не патрабуе шмат электраэнергіі.
Эксперты адзначаюць, што сапраўдным знатакам якаснага віна новая тэхналогія Electrolux наўрад ці спадабаецца.





