Генпракуратура Беларусі вынесла папярэджанне арганізатарам канцэрта гурту "Ленинград" пра недапушчальнасць нецэнзурнай лаянкі падчас выступу ў Мінску 18 мая. Самі музыкі пра гэта пакуль не ведаюць і не ўяўляюць нават магчымасці абысціся на канцэрце без лаянкі.

«Гэта магчыма ў пэўных выпадках! — разважае піяршчык гурту Зміцер Гугучкін. — Напрыклад, мы выступалі на матчы «Зеніт» — «Спартак», але выконвалі там толькі чатыры песні, якія адмыслова адабралі, каб не гучала мацюкоў. Але адыграць цэлы канцэрт без мату нерэальна. Думаю, гэтая ідэя наўрад ці спадабаецца Сяргею Шнураву. Па вялікім рахунку, гэта мусіць быць праблемай арганізатараў. З песні словаў не выкінеш, таму выконваць песні ў нейкім пераробленым варыянце — нонсэнс».

Піяршчык жартаўліва дадае, што выступіць у звычайным фармаце, а потым заплаціць штраф ці сесці на 15 сутак, Сяргею таксама наўрад ці спадабаецца. Таму, калі арганізатары ў бліжэйшы час не знойдуць выйсце, то канцэрт трэба будзе адмяняць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?