Актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне традыцыйнага шэсця, прысвечанага дню памінання продкаў, «Дзяды» да месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Лошыцкім яры,
паведаміў намеснік старшыні партыі Юрый Беленькі.

Паводле яго слоў, шэсце павінна прайсці 4 лістапада.

«Маршрут традыцыйны: шэсце ад Палаца культуры камвольнага камбіната па вуліцы Маякоўскага да Лошыцкага яра.
Мы вырашылі ў гэтай акцыі нічога не мяняць. Гэтае шэсце праводзіцца праз тыдзень пасля асноўнага мерапрыемства — шэсця і мітынгу ў Курапатах, якое павінна прайсці 28 кастрычніка», — сказаў Беленькі.

Нагадаем, заяўка на шэсце і мітынг у Курапаты была пададзеная ў пачатку кастрычніка.

Плануецца, што збор удзельнікаў акцыі пройдзе з 10.30 каля будынка гадзіннікавага завода «Прамень» на праспекце Незалежнасці ў Мінску. Затым шэсце адбудзецца па маршруце: праспект Незалежнасці — вуліца Каліноўскага — вуліца Сядых — вуліца Карбышава — вуліца Гамарніка — вуліца Мірашнічэнкі. Мітынг у Курапатах павінен пачацца ў 15 гадзін. Меркаваная колькасць удзельнікаў акцыі, згодна з заяўкай — да 5 тысяч чалавек.

Як адзначыў Беленькі, арганізатараў гэтай акцыі запрасілі 22 кастрычніка ў Мінгарвыканкам для ўзгаднення яе правядзення. «Бліжэй да канца дня мы будзем ведаць, ці дазволілі нам правядзенне дня памінання продкаў у Мінску, і калі так, то ў якім фармаце», — сказаў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?