Цікавы выпадак здарыўся ў расійскім Санкт-Пецярбургу падчас матчу чэмпіянату Расіі па футболе паміж «Зенітам» і «Кубанню» 20 кастрычніка.

Некалькі сектароў стадыёна ў «Пятроўскім» спявалі «Губернатар — жлоб» і «Пабудуй стадыён, прадай дачу».

Раней губернатар Санкт-Пецярбурга Георгій Палтаўчанка заявіў, што грошай на пабудову новага стадыёна няма, але іх ніхто не раскрадаў, і прапанаваў фанатам скінуцца на пабудову.

Тсаксама на мінулым тыдні Палтаўчанка абурыўся паводзінамі пецярбуржцаў, якія паказвалі непрыстойныя жэсты картэжу прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева.

«Калі мы ехалі з прэм’ер-міністрам па вуліцах нашага слаўнага горада, толькі лянівы не сігналіў», — сказаў губернатар. «Стаялі людзі, падымалі ўсякія пальцы… Чалавек прыехаў вырашаць праблемы свайго роднага горада, нашага роднага горада. Прыязджае ў наш горад максімум раз у квартал — і можна ўжо пастаяць пяць хвілін… Мне як пецярбуржцу было сорамна. Гэтым адрозніваюцца жыхары іншых гарадоў. Але вось такога адкрытага жлобства я не бачыў. Гэта поўная страта пецярбургскага культурнага менталітэту», — сказаў Палтаўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?