Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікі міліцыі кантралююць пад’езды аўтатранспарту да будынкаў падчас пачатку заняткаў у першую і ў другую змены, падчас вяртання школьнікаў дадому.

Вырашаецца пытанне аб прыцягненні да гэтай працы ў гадзіны-пік «стопмэнаў» — найбольш падрыхтаваных старшакласнікаў.

На нарадзе па пытанні рэфармавання МУС 15 лістапада Аляксандр Лукашэнка «выказаў немалую долю крытыкі ў адрас гарадскіх уладаў і міліцыі, нагадаўшы аб нядаўняй трагедыі каля адной са школ».

Нагадаем, што вечарам 12 лістапада прама каля школы № 23 у Мінску на вуліцы Пімена Панчанкі ў Сухараве пад коламі аўтамабіля загінуў дзевяцігадовы школьнік.

Лукашэнка ўчора сказаў з гэтай нагоды: «Выходзіць дырэктар школы і гаворыць: мы звярталіся ў ДАІ, патрабавалі, прасілі, але яны не прынялі мер. Значыць, трэба цвёрда разабрацца з ДАІ. Ужо занадта часта я чую нараканні, асабліва ў адрас гарадской ДАІ», — сказаў Лукашэнка.

«Па-другое, вы пабудавалі новую школу.

Чаму вы не абгарадзілі гэту пляцоўку і ўсю школьную тэрыторыю плотам? Значыць, вы (гарадскія ўлады) вінаватыя, — прадоўжыў ён, звяртаючыся да кіраўніка Мінска Мікалая Ладуцькі.
— Далей, што гэта за пазіцыя школьнага калектыву: мы звярнуліся ў ДАІ. Мы, бацькі, перадалі вам дзяцей, якія прыйшлі ў школу, і вы галавой за гэта адказваеце. У нас сёння настаўнік прыйшоў, як да станка, чатыры гадзіны адбыў і пайшоў. Усё роўна, якія дзеці. У сем’і яны даўно не ходзяць. Што гэта за пазіцыя такая?» «І бацькі вінаватыя. Занялі ўсю пляцоўку ўласнымі аўтамабілямі», — дадаў Лукашэнка. «Таму займіцеся кожны сваёй справай. Гэта сёння галоўнае», — запатрабаваў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?