Сотавы аператар МТС павышае з 1 снежня цэны на свае паслугі ў сярэднім на 10%. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў СТАА «МТС».

Змены закрануць кошты ўнутрысеткавых і міжсеткавых выходных тэлефанаванняў, абаненцкай платы і SMS.
Без зменаў застанецца кошт мабільнага і фіксаванага інтэрнэт-доступу, міжнародных выклікаў і роўмінгу. Захаваюцца таксама памеры штомесячных плацяжоў за абсталяванне, раней набытае ў растэрміноўку.

Пры гэтым структура тарыфаў (адсутнасць абаненцкай базы і колькасць уключаных паслуг на пэўных тарыфных планах) не будзе перагледжана. Сацыяльна арыентаваныя тарыфныя планы «Асаблівы», «Блізкі. Для пенсіянераў» і «Дзіцячы» таксама застануцца без зменаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?