Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Сяргей Калтун 22 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Як заявіў Калтун, праблема дзіцячай парнаграфіі ў апошнія гады стала актуальнай для Беларусі, аднак не набыла такіх маштабаў, як у іншых краінах. У 2008 годзе па ініцыятыве МУС у Крымінальны кодэкс Беларусі быў ўведзены спецыяльны артыкул 343 «Дзіцячая парнаграфія». Колькасць спраў па гэтым артыкуле ўзрастае. Калі ў 2009 годзе такіх злачынстваў было 11, то ў 2011, гэтак жа як і сёлета, — 36.

Як зазначыў Калтун, распаўсюджанне парнаграфіі ўсё часцей ажыццяўляецца не з дапамогай порнадыскаў у гандлёвай сетцы, а праз інтэрнэт. Толькі сёлета зафіксаваныя 227 фактаў распаўсюджання парнаграфіі, у тым ліку ў 65% выпадкаў — з дапамогай інтэрнэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?