Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў адносінах цяпер ужо былога працаўніка гарналыжнага цэнтру "Сілічы (Лагойскі раён). Менавіта ён у студзені 2009 года, кіруючы снегаходам, збіў лыжніка, які спускаўся з гары на вялікай хуткасці. У выніку ўдару, 49-гадоваму мужчыну адарвала нагу, праз некалькі гадзінаў ён памёр у бальніцы.

Разбіральніцтва працягвалася тры гады і складу злачынства ў дзеяннях супрацоўніка цэнтру не знаходзілі. Днямі неспадзявана была распачатая крымінальная справа і цяпер ужо 61-гадоваму пенсіянеру пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?