Літоўскія памежнікі затрымалі чарговых перабежчыкаў з беларускага боку

04.12.2012 / 13:14

У Швянчонскім (Свянцянскім) раёне Літвы памежнікі затрымалі семярых нелегалаў, якія, па ўсіх падазрэннях, незаконна трапілі ў Літву з Беларусі. Адзін з іх прадставіўся грамадзянінам Расіі, шэсць - грамадзянамі Грузіі.

Затрыманыя мужчыны, за выключэннем аднаго, папрасілі прытулку ў Літве, паведаміла Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

Усе затрыманыя, у якіх не было ніякіх дакументаў, дастаўлены на Швянчонскую заставу.