Доступ да інтэрнэту маюць 76% сем’яў Еўрасаюза

Больш за 90% сем'яў у Літве і Эстоніі чытаюць у анлайне навіны.

30.12.2012 / 17:12

Паводле падлікаў Еўрастата, тры з чатырох сем’яў Еўрасаюза маюць доступ да інтэрнэту. Тры гады таму гэты паказчык складаў 66%, а ў 2006 годзе — 49%.

Сярод лідараў — Галандыя (94%), Люксембург (93%), Данія (92%).
У цэлым на кантыненце найбольшы ўзровень пранікнення інтэрнэту мае Ісландыя (95% сем’яў).

Найгоршыя ў гэтым плане краіны Еўрасаюза — Балгарыя (51%), Румынія і Грэцыя (па 54%). Адметна, што ў кожнай з 27 краінаў Еўрасаюза, больш за палову насельніцтва мае доступ да сеціва.

Найбольш папулярным заняткам у інтэрнэце з’яўляецца адпраўленне электроннай пошты (89% карыстальнікаў) і пошук інфармацыі пра тавары (83%).

Навіны ў анлайне чытаюць 61% карыстальнікаў, прычым у Літве і Эстоніі гэты паказчык склаў 92% і 91% адпаведна. Яны лідары Еўрасаюза па гэтым паказчыку.