Будынак міліцыі ў Слоніме прадалі расіяніну за 1,7 млрд рублёў

26.02.2013 / 09:34

Стары будынак на вуліцы Янкі Купалы, 2 у Слоніме (Гродзенская вобласць), пабудаваны з цэглы ў пачатку ХХ ст., прадалі на аўкцыёне жыхару Расіі, паведамілі ў райвыканкаме.

У пачатку ХХ ст. двухпавярховы будынак будаваўся пад гасцініцу. Але на працягу стагоддзя ў ім была не толькі гасцініца, але і крамы, розныя канторы, райвыканкам, а апошнім часам там месцілася слонімская міліцыя.

Новы гаспадар — расіянін, які за 1,7 млрд. рублёў купіў будынак, плануе з цягам часу там адкрыць гандлёвы цэнтр.