Сапраўднае беларускае вяселле — фотарэпартаж Сяргея Гудзіліна

Павіншуйце маладых у каментарах!

Напачатку лютага, у традыцыях беларускага народнага вяселля, шлюбам пабралася беларускамоўная пара — Наталля і Дзяніс. Сваё вяселле яны вырашылі адзначыць у Дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах.

10.03.2013 / 13:26

Наталля і Дзяніс - неабыякавыя да беларускай культуры маладзёны.

Усе вясельныя строі да шлюбу Наталля вырабляла сама.

Беларусы - пачатак 21-га стагоддзя.

Згодна з народнымі традыцыямі, жаніх сустракае сваю маладую ў хаце яе бацькоў.

Перад ад'ездам у царкву бацькі тры разы абыходзяць з іконамі вясельны "картэж" і абсыпаюць яго збожжам.

Дарога да царквы.

Шпацыр па музею.

Абярэг.

Вянчанне.

Ад царквы маладыя і іх госці ідуць пешшу да карчмы.

Традыцыйная "загарадка" для маладых.

Віншаванні і частванні.

Малады муж заносіць жонку ў хату на руках па рушніку.

Дзяніс і Наталля рыхтуюцца атрымліваць віншаванні ад запрошаных гасцей.

Маладая беларуская сям'я.

Скокі і танцы.

Мужчынскія размовы.

Новаспечаная беларуская жонка.

Варта адзначыць, што ўсе вясельныя строі да шлюбу старанна вырабіла будучая жонка Дзяніса - Наталля.

Вяселле ў традыцыйным беларускім стылі было вырашана адзначыць на знак пашаны да беларускіх традыцый.
Гасцей у Строчыцы даставіў аўтобус, а сам вясельны абрад дапамагалі праводзіць навуковыя супрацоўнікі музею. Святочнае застолле прайшло ў карчме музею.
Гэта была самая натуральная рэканструкцыя вясельнага абраду, які здзяйснялі нашы продкі шмат год таму.