Беларускі трэйлер фільма «Самотны рэйнджэр» з Джоні Дэпам

З 4 ліпеня ў беларускіх кінатэатрах эпічны вэстэрн «Самотны рэйнджэр» Гора Вербінскага.

18.06.2013 / 11:37

Гісторыя Джона Рэйда, які з дапамогай індзейца Тонта зрабіўся легендарным мcціўцам у масцы, і стаў на абарону справядлівасці.

Тонта з гумарам і небыліцамі апавядае пра прыгоды, што давялося перажыць двум непадобным адзін на аднаго героям, зведзеным лёсам, каб разам змагацца супраць агульнага ворага. Ім прыходзіцца супрацьстаяць прагнасці і карупцыі ў часы, калі з’яўленне першых чыгунак змяніла ўяўленне пра ўладу і моц у свеце.

У фільме зняліся Джоні Дэп, Армі Хамэр, Хэлэна Бонэм-Картэр.