Памочнік Пуціна: Расія Украіне можа аператыўна даць крэдыт

16.12.2013 / 11:51

Памочнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Андрэй Белавусаў не выключыў, што Украіна звернецца да Расіі з просьбай пра крэдыт, і ён будзе аператыўна прадастаўлены.

Пра гэта Белавусаў сказаў журналістам, адказваючы на пытанне, ці дасць Расія крэдыт Украіне.

«Сітуацыя ва Украіне зараз такая, што без прадастаўлення крэдытаў яны проста не змогуць падтрымаць эканамічную стабільнасць. Я не выключаю таго, што крэдыт — калі будзе такая просьба — будзе дадзены», — адзначыў ён.

Адказваючы на пытанне, ці можна чакаць, што такое пытанне будзе падымацца заўтра на сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін, Белавусаў сказаў: «Тое, што будзе прынята нейкае рашэнне, я не выключаю».