Керчанскую паромную пераправу кантралююць расійскія вайскоўцы

03.03.2014 / 16:07

Пра гэта карэспандэнту ўкраінскай службы Радыё Свабода паведамілі крыніцы ў Крыме.

Паводле іх звестак, па пэрыметры пераправы стаяць каля 50 расійскіх вайскоўцаў, побач стаяць чатыры КАМАЗы.

Вайсковай тэхнікі на пераправе цяпер няма, але відавочцы сцвярджаюць, што раніцай яе перапраўлялі.