85-гадовая жанчына загінула ў Ганцавіцкім раёне, спальваючы сухую траву

11.03.2014 / 14:41

У Ганцавіцкім раёне падчас спальвання сухой расліннасці ў двары дома загінула 85-гадовая жыхарка вёскі Перавалокі.

Абгарэлае цела пенсіянеркі на выпаленым участку знойдзена ў другой палове дня 10 сакавіка. Мёртвую жанчыну ўбачыла суседка. Яна прыйшла да аднавяскоўкі на падворак, заўважыўшы, што адтуль ідзе чорны дым. 

Загінулая жыла адна. Меркаваная прычына трагедыі — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці з боку гаспадыні дома.