Мінчук пасадзіў на ланцуг ваўка ФОТА

13.03.2014 / 10:05

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, звера знайшлі на падворку прыватнага сектара ў раёне Сухарава.

Гаспадар дома расказаў, што пару ваўкоў пяць гадоў таму набыў у Расіі. У іх нарадзіўся шчанюк. Дарослых звяроў мужчына затым падарыў знаёмым, а маладога пасадзіў на ланцуг. Ваўку — 10 месяцаў.

Цяпер мінчуку пагражае штраф да 2,6 мільёна рублёў за парушэнне патрабаванняў да ўтрымання і гадоўлі ў няволі звяроў. Месца далейшага знаходжання драпежніка будзе вызначана спецыялізаванымі службамі.

КМ, фота guvd.gov.by