Гружаны друзам «МАЗ» ноччу ўпаў з моста ў Прыпяць

13.03.2014 / 10:33

13 сакавіка каля 2.40 у Жыткавіцкім раёне «МАЗ», гружаны друзам, упаў з моста ў Прыпяць. 

ДТЗ адбылося каля вёскі Чэрнічы на аўтадарозе Тураў — Жыткавічы. Грузавік упаў у пойменную зону ракі, апынуўшыся на астраўку пасярод вады. Кіроўцу дасталі з кабіны супрацоўнікі МНС, з некалькімі пераломамі ён дастаўлены ў бальніцу.

МАЗ перавозіў друз з вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна да чыгункі ў Жыткавіцкі раён.

Усе абставіны і прычыны ДТЗ высвятляе Дзяржаўтаінспекцыя.