Украінцы выбілі расійскі дэсант з Арабацкай стрэлкі пры падтрымцы авіяцыі

15.03.2014 / 19:31

Узброеныя Сілы Украіны паднялі па трывозе вайсковую авіяцыю Сухапутных войскаў і аэрамабільны батальён пасля спробы пранікнення расійскіх вайскоўцаў ўглыб Херсонскай вобласці з боку Арабацкай стрэлкі.

Пра гэта паведамляе агенцтва Укрінфарм са спасылкай на Упраўленне прэсы і інфармацыі Міністэрства абароны Украіны.

«Расійскія вайскоўцы вярнуліся на папярэдняе месцазнаходжанне», — гаворыцца ў паведамленні.

Сёння ўранку каля 120 расійскіх вайскоўцаў высадзіліся на Арабацкай стрэлцы ў Херсонскай вобласці з верталётаў, іх падтрымлівалі тры БТР.