«Прэм'ер» Аксёнаў: Няўмольны і безапеляцыйны рэферэндум перадасць сёння Крым у склад Расіі

16.03.2014 / 10:27

Самаабвешчаны прэм'ер-міністр Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што Крым стане часткай Расійскай Федэрацыі па выніках сённяшняга рэферэндуму.

«Рэферэндум пройдзе так, як хоча гэтага народ Крыма, і ён будзе няўмольны і безапеляцыйны, Крым стане часткай Расіі!», — напісаў Аксёнаў у сваім Twitter сёння каля 7 раніцы.