Веча ў Данецку: Януковіч павінен на каленях прасіць у Пуціна дапамогі

16.03.2014 / 14:59

На плошчы Леніна ў Данецку сёння, 16 сакавіка, сабралася «народнае веча», мэтай якога з'яўляецца вылучэнне дэпутатаў у саветы ўсіх узроўняў і патрабаванне правесці рэферэндум.

На плошчы сабралася каля 1 тыс. чалавек (паводле іншых звестак — 5 тыс.).

Першы з спікераў у сваім выступе заявіў, што прысутныя «не дазволяць крыўдзіць прэзідэнта Расійскай Федэрацыі», а «збеглы, але законны» прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч «павінен на каленях прасіць» ў кіраўніка РФ дапамогі ў вырашэнні канфлікту ва Украіне.