У панядзелак раніцай «прэм'ер» Крыма будзе прасіць Пуціна забраць Крым

16.03.2014 / 22:14

Крым увойдзе ў склад Расіі ў максімальна кароткія тэрміны. Пра гэта заявіў «прэм'ер-міністр» Аўтаномнай Рэспублікі Крым Сяргей Аксёнаў.

«Зробім усё максімальна хутка, але выконваючы пры гэтым усе юрыдычныя працэдуры», — сказаў Аксёнаў.

Паводле яго слоў, на раніцу панядзелка прызначаная сесія «Вярхоўнай рады Крыма», якая звернецца да прэзідэнта Расіі з просьбай пра ўключэнне Крыма ў склад РФ.