Заўтра Пуцін выступіць з пасланнем у сувязі з далучэннем Крыма да Расіі

17.03.2014 / 13:01

Reuters.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіць у аўторак, 18 сакавіка, з пасланнем да Федэральнага сходу ў сувязі з далучэннем Крыма да РФ.

Пра гэта паведамляе тэлеканал «Дождь» са спасылкай на «Інтэрфакс».

Мерапрыемства адбудзецца ў 15:00 (14:00 па Мінску) ў Георгіеўскай зале Крамля, дадае са спасылкай на віцэ-спікера Дзярждумы Івана Мельнікава ІТАР-ТАСС.

Раніцай 18 сакавіка на пасяджэнні Дзярждумы Расіі будзе зроблена заява ніжняй палаты парламента наконт Крыма.