Мінскае «Дынама» выйшла ў паўфінал Кубка надзеі КХЛ

17.03.2014 / 22:18

17 сакавіка ў Мыцішчах у трэцім матчы чвэрцьфінальнай серыі каманда Любаміра Покавіча выйграла ў мясцовага «Атланта» ў авертайме з лікам 2:1 (0:0, 0:1, 1:0, 1:0).

Лік серыі — 3:0 на карысць «Дынама». 14 і 15 сакавіка на сваёй пляцоўцы беларускі клуб выйграў у «Атланта» 4:1 і 5:0.

Наступным сапернікам «Дынама» будзе пераможца пары «Северсталь» (Чарапавец) — «Віцязь» (Чэхаў). Пасля трох матчаў наперадзе «Северсталь» — 2:1.