Устаноўлены асобы снайпераў, што расстрэльвалі людзей на Майдане ў Кіеве

18.03.2014 / 23:27

Генеральная пракуратура Украіны ўстанавіла асобы снайпераў, якія расстрэльвалі людзей на вуліцы Інстытуцкай ў Кіеве 18-20 лютага [загінулі і памерлі ад ран больш за 90 чалавек].

Першы намеснік генпракурора Мікалай Галомша заявіў, што на датычнасць да масавых расстрэлаў людзей у цэнтры ўкраінскай сталіцы правяраюць тым ліку і замежных грамадзян.

Факты датычнасці да наймання снайпераў тагачаснай апазіцыяй не пацвердзіліся.

Праваахоўнікі маюць і адрасы месцаў размяшчэння снайпераў, спісы людзей, якія прымалі ўдзел у расстрэле мірных грамадзян. Зброю снайпераў канфіскавалі, на сённяшні дзень яна правяраецца органамі следства.