Украіна пагражае ўвесці візавы рэжым з Расіяй і выйсці з СНД

19.03.2014 / 20:45

Міністэрству замежных спраў Украіны даручана ўвесці візавы рэжым з Расійскай Федэрацыяй. Пра гэта заявіў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Парубiй па выніках пасяджэння РНБА.

«Было даручана Міністэрству замежных спраў ўвесці візавы рэжым з Расійскай Федэрацыяй», — заявіў ён на брыфінгу ў сераду ўвечары.

Таксама паведамляецца, што Украіна выходзіць з СНД.

Украіна пачынае працэдуру выхаду з Садружнасці незалежных дзяржаў, рашэнне было таксама прынята на пасяджэнні РНБА.

«Было прынята рашэнне не толькі спыніць старшынства ў СНД, але пачаць працэс выхаду з СНД», — заявіў Парубій.