У Гродне на дыктоўцы будуць пісаць гімн Украіны па-беларуску

20.03.2014 / 14:56

Сёлета Гродзенскую дыктоўку ладзяць сумесна «Гарадзенская бібліятэка» і мінскія курсы беларускай мовы «Мова ці кава». Дыктоўку 22 сакавіка будуць праводзіць паэтка і тэлевядучая Валярына Кустава і музыка Зьміцер Вайцюшкевіч.

У якасці тэксту дыктоўкі сёлета абраны гімн Украіны ў перакладзе на беларускую мову. Традыцыйна дыктоўка адбудзецца на Будзённага, 48а, а 12-й гадзіне.

Кажа адзін з арганізатараў — Эдвард Дзьмухоўскі: «Мы ўсе цяпер сочым за тым, што адбываецца ва Украіне, хвалюемся за ўкраінскі народ. І абсалютна лагічна, што сёлета мы абралі ўкраінскую тэму — гэта ў знак салідарнасці з нашым брацкім народам».