Расійскія вайскоўцы захапілі два украінскія караблі, бою не было

20.03.2014 / 18:46

Расійскія вайскоўцы захапілі два ўкраінскія карветы ў Стралецкай бухце ў Крыме, паведамляе ТСН афіцэр ВМС Украіны.

Захопленыя карветы «Луцк» і «Хмяльніцкі». Маракоў, якія на іх знаходзіліся, вывелі на сушу. Усяго іх было каля 200. Таксама сёння раніцай караблі «Данбас», выратавальны буксір «Крамянец» і супрацьпажарны катэр «Баршчоў» паднялі Андрэеўскі сцяг Расіі.

Як паведамлялася раней, украінскія маракі ў Крыме нясуць варту на заблакаваных караблях пасярод Данузлава. Караблі ваенна-марскіх сіл Украіны працягваюць знаходзіцца на адлегласці каля 700 метраў ад берага возера Данузлаў, каб прадухіліць захоп іх расійскімі вайскоўцамі.