На 101-ым годзе жыцця памерла маці Генадзя Бураўкіна

21.03.2014 / 16:05

Фота Глеба Лабадзенкі

Сёння стала вядома, што на 101-м годзе жыцця памерла Феадосія Ягораўна Бураўкіна, маці вядомага паэта і грамадскага дзеяча Генадзя Бураўкіна.

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» смуткуе і выказвае шчырыя спачуванні Генадзю Мікалаевічу, родным і блізкім Феадосіі Ягораўны.