Выбух кватэры ў Гомелі: два чалавекі пацярпелі

22.03.2014 / 21:24

2 сакавіка ў 09.10 на спецлінію «102» паступіла паведамленне аб выбуху кватэры на першым паверсе шматпавярховага дома па вуліцы «60 год СССР» у Савецкім раёне Гомеля. Да месца надзвычайнага здарэння прыбылі ратавальнікі, міліцыя, супрацоўнікі Следчага камітэта, хуткай дапамогі, вайскоўцы вайсковай часткі №5525.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, пры выбуху пацярпелі мужчына 1963 года нараджэння і жанчына 1981 года нараджэння, якія пражываюць у кватэры. Яны з апёкамі дастаўлены ў бальніцу.

Гомельскі гарадскі аддзел СК праводзіць праверку па гэтым факце. Разглядаецца некалькі версій прычын НЗ, адна з якіх — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў.