Расія «дазволіла» ўкраінскім вайскоўцам пакінуць Крым

25.03.2014 / 14:19

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы могуць свабодна выйсці з тэрыторыі Крыма, «але са зброяй ці не — будзе вырашаць Мінабароны».

Таксама ён адзначыў, што не бачыць падстаў для зніжак на цэны на газ для Украіны.

«У сувязі з тым, што больш няма расійскага флоту, які базуецца на тэрыторыі Украіны, то няма і нагоды для гэтай зніжкі, … а таксама ў сувязі з тым, што Украіна не аплачвае сваю запазычанасць, няма падставы і для зніжкі», — заявіў журналістам прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы.

У той жа час, па словах Пяскова, канчатковае рашэнне гэтага пытання застаецца за «Газпромам».