Памінальная служба па Рыгору Барадуліну — 11 красавіка

07.04.2014 / 10:21

У пятніцу, 11 красавіка, а 18.30, у грэка-каталіцкім Цэнтры Святога Язэпа (Мінск, Арджанікідзе, 6, ст. м. Аўтазаводская; заезд з вул. Цэнтральнай) адбудзецца памінальная служба па святой памяці Рыгору Барадуліну.

Пасля службы Клуб грэка-каталіцкай інтэлігенцыі імя Кірылы Тураўскага і Саюз беларускіх пісьменнікаў ладзяць духоўныя паэтычныя чытанні.

Запрашаюцца ўсе, каму дарагое імя Рыгора Барадуліна.

 

Схема праезду:

 

 

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»