«Аісты» і «Мінскі» побач з «Харлеямі»: ФОТАРЭПАРТАЖ з выставы «Мотавелаэкспа-2014»

17.04.2014 / 15:24

У мінскім Палацы спорту сёння адкрыліся выставы «Мотавелаэкспа-2014» і «Актыўны адпачынак і спорт».

На выставе можна азнаёміцца з прапановамі беларускіх прадаўцоў і вытворцаў мота- і велатэхнікі, запчастак і аксэсуараў да яе. Некалькі стэндаў прапануюць тавары і паслугі, не звязаныя з роварамі ці матацыкламі.

Стэнд моташколы MOTOHELP. 

Прадстаўніцтва кампаніі Yamaha.

Выстава «Мотавелаэкспа-2014».

Мабільная кавярня Smile Coffee. Хлопцы прызнаюцца, што бізнэс пакуль ідзе «не вельмі», бо ім не дазваляюць гандляваць у цэнтры горада. 

Рэтра матацыклы ад Retromoto.by. 

Рэтра матацыклы ад Retromoto.by.

Дызайнерскі матацыкл ад YURI SHIF CUSTOM.

Дызайнерскі матацыкл ад YURI SHIF CUSTOM.

Выстава «Мотавелаэкспа-2014».

Новы матацыкл M1NSK D4 125 неўзабаве паступіць у продаж. 

Стэнд Poligonb7.by

Выстава «Мотавелаэкспа-2014».

Стэнд Motorace.by.

Прадавец дзіцячай мотатэхнікі. 

Стэнд кампаній Aist і M1NSK. 

Ролер-школа Rollersport.net. 

Паказальны выступ школы брэйк-данса. 

На выставе можна праехацца на «Сегвэе». 

Падчас выставы арганізатары ладзяць конкурсы для наведвальнікаў, а таксама паказальныя выступы спартоўцаў-экстрэмальшчыкаў.

З праграмай мерапрыемстваў можна азнаёміцца тут.

Выстава будзе працаваць 17 і 18 красавіка з 10-й да 19-й гадзіны, у суботу 19 красавіка з 10:00 да 17:00.

Цана ўваходнага квітка — 40 тысячаў рублёў.

Кірыла Хілько