У Мінску плануецца ўвесці плату за праезд па пэўных магістралях унутры горада

Мікалай Ладуцька даручыў распрацаваць пытанне стварэння платных дарог.

17.04.2014 / 20:01

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька даручыў прапрацаваць пытанне стварэння платных парковак і дарог у кожным раёне Мінска.

«Перад Мінскам стаіць сур'ёзная задача павышэння якасці дарожнага руху на тэрыторыі горада з улікам таго, што ў 2013 годзе яго насельніцтва павялічылася на 20 тыс., а машын стала больш на 15 тыс. Праз 10 гадоў аўтамабіляў у Мінску будзе яшчэ на 100 тыс. больш, і да гэтага трэба рыхтавацца сёння. Кожнаму раёну трэба прапрацаваць пытанне па стварэнні платных парковак і дарог.

Трэба таксама вывучыць пытанне аб тым, як зрабіць платнымі 10 км першага гарадскога транспартнага кальца», —

сказаў ён. 

{POLL#232}