У заяўку «Партызана» (2-я ліга) на сезон трапіў былы капітан зборнай Сяргей Гурэнка

23.04.2014 / 15:41

gazeta.ru

Вядомы беларускі футбаліст, у мінулым капітан нацыянальнай зборнай краіны, чэмпіён Расіі ў складзе «Лакаматыва» і ўладальнік Кубка Іспаніі ў складзе «Рэала Сарагосы» 41-гадовы Сяргей Гурэнка трапіў у заяўку мінскага «Партызана» для ўдзелу ў другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Нагадаем, галоўным трэнерам каманды з'яўляецца яшчэ адзін вядомы ў мінулым беларускі футбаліст Андрэй Лаўрык.

Чарговы сезон чэмпіянату Беларусі ў другой лізе стартуе ў нядзелю 27 красавіка.