Байкерскі фэст «Хавайся ў бульбу» ў Гародні ФОТА

28.04.2014 / 12:57

25-26 красавіка ў Гародні і Гарадзенскім раёне прайшоў юбілейны міжнародны рок-байк-фестываль «Хавайся ў бульбу».

У ім узялі ўдзел сотні байкераў як з Беларусі, так і з некаторых іншых краін.

Першы дзень фестывалю, паводле інфармацыі Гарадзенскай ДАІ, прайшоў спакойна, у адрозненне ад мінулых гадоў, калі ў фестывальныя дні затрымліваліся па некалькі нецвярозых матацыклістаў. Гэтым разам абышлося без сур'ёзных парушэнняў, паведамляе сайт «Блог Гродна», які апублікаваў фотарэпартаж з імпрэзы.

26 красавіка адбыўся парад матацыклаў — у суправаджэнні ДАІ байкеры праехалі вуліцамі горада, затым на Савецкай плошчы прайшла выстава мотатэхнікі. Закончыўся фестываль святочным феерверкам.